На смерць MaxtOr'а Загнуўся вінт! — на роўным мейсцы
З'явіўся бэдаў роўны строй.
А як жа ж на яго залезці,
Музон паслухаць хоць бы свой?
І вынуў я жалеза гэта -
Мой новы сапсаваны вінт -
І вырашыў: пайду да Dread'а,
А раптам дасць мне нейкі hint?
Мой вінт... няварты ўжо замілавання
На 160 гігоў MaxtOr
Нябачных бэдаў чаргаванне -
І вінт ужо лічы памёр.
Няўжо цябе такім мне далі
На фірме, дзе купляў тавар?
Ці можа "фрэнды" сапсавалі,
Пакуль не бачыў гаспадар?
Ці так, ці гэтак - бяз сумненняў
Вінту цяпер адзін вырок:
Ён, без грашовых прыцягненняў,
Прыбіты будзе на цвічок.
Яго галоўкі лягуць роўна,
Працягнуць доўгі тонкі след:
Вось тут, знянацку і раптоўна
З'явіўся самы першы бэд...
Але ж ня будзе гэтак проста
Вярнуць мне тыя шмат гігоў
(А назбіраў я - будзь здароў!)
Што месціў вінт паводле росту
Інфы, якую я збіраў.
Вось не было мне іншай справы
Дык нехта, добры і ласкавы
Заняткаў болей мне падбавіў
Каб вінт я з бэдаў падымаў!.. >:Е